Міністр абароны: Расея перадыслакавала на тэрыторыю Крыма 8 самалётаў, 10 верталётаў, 30 БТРаў
4- 1.03.2014, 12:27
- 23,017
Украінскія ваенныя часткі прыведзеныя ў павышаную ступень гатоўнасці і падрыхтаваныя да сваёй абароны.
В.а. міністра абароны Ігар Ценюх на пасяджэнні ўрада заявіў, што расейскія ўзброеныя сілы ў парушэнне сваіх абавязанняў перадыслакавала на тэрыторыю Крыма 8 ваенна-транспартных самалётаў Іл-76, 10 верталётаў Мі-8 і Мі-24 і блізу 30 БТР-80, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
«Назіраецца нарошчванне сіл і ваеннай тэхнікі на тэрыторыі АРК. За апошнія суткі паветранымі судамі РФ была зламысна парушаная паветраная прастора Украіны. За гэты час было зробленае нарошчванне сіл на 6 тыс чалавек, што з'яўляецца грубым парушэннем», - сказаў ён.
Паводле яго слоў, вайскоўцы Чарнаморскага флоту праводзяць як блакаванне адміністрацыйных будынкаў, так і ваенных частак.
Украінскія ваенныя часткі прыведзеныя ў павышаную ступень гатоўнасці і падрыхтаваныя да сваёй абароны, адзначыў Ценюх.