Памежныя караблі Украіны па баявой трывозе выходзяць у мора
6- 1.03.2014, 15:35
- 21,967
Дзяржаўная памежная служба заяўляе, што распачне ўсе законныя меры для недапушчэння захопу воінскіх частак і караблёў марской аховы.
У Дзяржаўнай памежнай службе Украіны заяўляюць, што караблі марской аховы памежнага ведамства па баявой трывозе выходзяць у мора.
«Блізу 13 гадзін калона ўзброеных людзей у форме з прыкметамі спецназа на 10 аўтамабілях у калоне ў колькасці прыкладна 300 чалавек здзейсніла спробу сілавога захопу Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы. Дзяржпамежслужбы Украіны заяўляе, што прыменіць усе законныя меры для недапушчэння захопу воінскіх частак і караблёў марской аховы, якія па баявой трывозе ўжо выходзяць у мора», - гаворыцца ў паведамленні.
Як паведаміў раней памочнік старшыні памежнага ведамства Сяргей Астахаў, у Крыме ўзброеныя асобы спрабуюць захапіць Севастопальскі атрад марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы Украіны. Каля 13 гадзін калона ўзброеных людзей у форме з прыкметамі спецназа на 10 аўтамабілях у калоне ў колькасці прыблізна 300 чалавек ажыццявіла спробу сілавога захопу Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы.
Акрамя таго, у раёне Еўпаторыі ў Крыме расейскія вайскоўцы спрабуюць узяць пад кантроль адзін з камандных пунктаў зенітна-ракетнай вайсковай часткі Паветраных сіл УС Украіны.
Фота: dpsu.gov.ua