Невядомыя завязалі перастрэлку ў Сімферопалі
61- 1.03.2014, 21:46
- 97,623
Баевікі без знакаў адрознення пачалі страляць з аўтаматаў Калашнікава на вуліцах Сімферопаля.
Кароткі бой адбыўся ля Дома Прафсаюзаў паміж двума групамі ўзброеных людзей, паведамляе «5 канал».
Група невядомых нібыта паспрабавала штурмаваць будынак, які занялі прарасейскія баевікі. Міліцыя сітуацыю пакуль не каментуе. Удзельнікі бою таксама нічога не распавядаюць аб сутыкненні.
Падчас перастрэлкі ніхто не пацярпеў.
Эти люди в черном играют "бандеровцев", хотя они почему-то приехали в Крым на автобусах с крымскими номерами. pic.twitter.com/v5wIw16FOF
— Рэймонд Сэйнт (@raymond_saint) 1 Март 2014
Нагадаем, расейскія вайскоўцы цягам апошніх дзён захапілі шэраг аб'ектаў у Крыме. Акрамя таго, узброеныя баевікі ўзялі штурмам адміністрацыйныя будынкі ў Данецку і Харкаве.
1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі пастанавіў даць згоду прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну на выкарыстанне Узброеных сіл на тэрыторыі Украіны.