29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія тэлеканалы выкрываюць у хлусні

13

Расейскі «Першы канал» распавёў аб масавых уцёках украінцаў у Расею, паказаўшы польскі КПП.

А «Расія 24» убачыла байцоў «Правага сектара» ў Белгародскай вобласці.

Кадр з сюжэту

Расейскі «Першы канал» распавёў аб масавых ўцёках украінцаў у Расею, паказаўшы польскі КПП, піша NEWSru.com.

У паведамленні гаварылася, што жыхары Украіны «прыбываюць ў Курск, Белгародскую, Растоўскую і Бранскую вобласці», і расейскія «рэгіёны гатовыя дапамагчы тым, што прыязджаюць». Тэлеканал абвясціў, што за апошнія два тыдні мяжу перайшлі звыш 140 тысяч чалавек.

Кадры пры гэтым былі прыведзены з КПП Шэгіні - гэта сяло ў Львоўскай вобласці, праз якое праходзіць траса Львоў-Пшэмысл, якая злучае Украіну з Польшчай. З польскага боку працуе КПП Медыка.

Сітуацыя на мяжы з Расеяй

Каментатары ўкраінскага сайта онлайн-вяшчання «Громадьске.тв» назвалі гэты эпізод інфармацыйнай вайны выкарыстаннем «тэлевізійных войскаў».

«Расія 24» убачыла байцоў «Правага сектара» ў Белгародскай вобласці.

Групы невядомых узброеных асоб праніклі ў прымежныя з Украінай расейскія рэгіёны, робяцца спробы перакрыць дарогі, якія вядуць у Крым, абвясціў губернатар Белгародскай вобласці Яўген Саўчанка ў эфіры навінавага канала «Расія 24». Журналісты паказалі інтэрв'ю з нібыта «расейскім снайперам» з ліку ўкраінскіх радыкалаў.

Звесткі губернатара і тэлеканала абверглі памежнікі. Як паведаміў ІТАР-ТАСС кіраўнік прэс-службы Памежнага ўпраўлення ФСБ Расеі па Белгародскай і Варонежскай абласцях Дзмітрый Жукаў, за апошні час ніякіх парушэнняў мяжы не зафіксавана. Падраздзяленні і нарады «нясуць службу ў штатным рэжыме», адзначыў прадстаўнік кіравання.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках