19 красавiка 2024, Пятніца, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брыгада ВМС Украіны акружаная пасля адмовы раззброіцца

19
Брыгада ВМС Украіны акружаная пасля адмовы раззброіцца

Украінскія вайскоўцы адмовіліся выконваць ультыматум, выстаўлены расейцамі.

У пасёлку Перавальнае прыблізна тысяча ўзброеных асоб ачапілі 36-ю асобную брыгаду берагавой абароны ВМС Украіны, паведамілі ў Міністэрстве абароны.

«Украінскім вайскоўцам быў пастаўлены ультыматум - здаць зброю, зняць пасты, паставіць тэхніку ў боксы і прапусціць гэтых асоб на тэрыторыю вайсковай часткі. Гэтыя патрабаванні ўзброеных асоб не былі выкананы», - паведамілі ў ведамстве.

Паводле інфармацыі, у гэты час па перыметры вайсковай часткі знаходзяцца да 20 КАМАЗаў, каля 1000 узброеных байцоў, а таксама спецтэхніка «Тыгр».

Вайскоўцы не выключаюць, што асобы, якія акружылі брыгаду ВМС, рыхтуюцца да штурму.

Нагадаем, а 14:00 паводле мясцовага часу неапазнаныя вайскоўцы, якія прыбылі на 11 вайсковых аўтамабілях «КАМАЗ», двух аўтамабілях «Урал» і 4-х расейскіх бронеаўтамабілях «Тыгр», а таксама двух «УАЗ» ачапілі па перыметры вайсковы гарадок, размешчаны ў пасёлку, а таксама па перыметры ачапілі тэрыторыю самой воінскай часткі.

Усе вайскоўцы ў масках і ў поўнай баявой амуніцыі - са зброяй АК, у некаторых з іх далучаныя магазіны. Таксама там прысутнічаюць вайскоўцы з кулямётамі ПК, з запраўленымі кулямётнымі стужкамі. З прадстаўнікамі СМІ гэтыя вайскоўцы мець дачыненні не жадаюць, хоць стаяць спіной да вайсковай часткі, піша Інтэрфакс.

У той жа час за варотамі КПП, унутры самой вайсковай часткі, знаходзяцца блізу 10 вайскоўцаў узброеных сіл Украіны - у бронекамізэльках, касках, з аўтаматамі АК, але без магазінаў. Адразу за імі стаіць БМП-2 з паднятым уверх ствалом гарматы.

Каля часткі групкамі сабралася блізу 100 чалавек з ліку мясцовых жыхароў. Разам з тым некалькі відавочна прыезджых са сцягам Крыма і Расеі часам спрабуюць крычаць «Расея», хоць астатнія асабліва іх не падтрымліваюць.

Прыблізна а 14.30 дадаткова да змешчаных тут вайскоўцаў пад'ехала яшчэ шэсць аўтамабіляў «КАМАЗ» з асабістым складам і бронеаўтамабіль «Тыгр» з кулямётчыкам на даху, з запраўленай стужкай.

Усе аўтамабілі і вайскоўцы, якія блакуюць вайсковую частку ВСУ, без апазнавальных знакаў.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках