29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы захапілі частку СПА ў Севастопалі

19

Штаб Ваенна-марскіх сіл Украіны абясточаны.

У Севастопалі расейскія вайскоўцы сілай захапілі зенітна-ракетны дывізіён Паветраных сіл Украіны, які знаходзіцца ў раёне мыса Фіалент.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Україна» са спасылкай на крыніцу ва Узброеных сілах.

Прыбыўшы на «КАМАЗе» са знятымі нумарамі, расейскія вайскоўцы спачатку заявілі, што атрымалі загад ахоўваць украінскую вайсковую частку, але затым, ачапіўшы яе і пагражаючы прымяненнем зброі, уварваліся на тэрыторыю.

У цяперашні час тэхніка і зброя знаходзіцца пад кантролем расейскіх вайскоўцаў, а асабісты склад вайсковай часткі раззброілі.

Мінабароны Украіны паведамляе, што ўзброеныя асобы таксама адключылі электраэнергію на тэрыторыі штаба Ваенна-марскіх сіл Украіны ў Севастопалі.

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 1 сакавіка ўнёс у Савет Федэрацыі зварот аб выкарыстанні узброеных сіл на тэрыторыі Украіны «да нармалізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў гэтай краіне». Прычынай такіх мер у дакуменце названа «экстраардынарная сітуацыя», якая склалася ў гэтай краіне.

Раней ваенныя Расеі занялі амаль усе стратэгічныя аб'екты ў Крыме. У некаторых абласных цэнтрах на ўсходзе Украіны правакатары і сепаратысты штурмавалі адміністрацыйныя будынкі. 2 сакавіка стала вядома, што да мяжы ў раёне Харкаўскай вобласці высунутыя падраздзяленні Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі.

Украіна звярнулася да ЗША і іншых пастаянных сяябраў Савета Бяспекі ААН, а таксама да кіраўніцтва НАТА з просьбай аб абароне тэрытарыяльнай цэласнасці. В.а. прэзідэнта краіны Аляксандр Турчынаў увёў у дзеянне пастанову Савета нацбяспекі і абароны аб прывядзенні Узброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках