24 красавiка 2024, Серада, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі карабель спрабуе вырвацца з блакады (Відэа)

32

Марскі тральшчык «Чаркасы» пасля спробы вырвацца з возера Данузлаў заняў абарону і застаецца верны прысязе разам з дэсантным караблём «Канстанцін Альшанскі».

Пра гэта паведаміў камандзір карабля «Чаркасы» Юры Федаш, піша «Украінская праўда».

Ён распавёў, што а 9 раніцы скончыўся тэрмін ультыматуму, пастаўленага расейскімі вайскоўцамі. Караблі Канстанцін Альшанскі», «Магілёў», «Чарнігаў» пайшлі да прычальнай сценкі на загад камандзіра брыгады. «Чаркасы» адмовіліся выконваць такі загад.

Пасля гэтага, камандаванне ВМС адхіліла камандзіра брыгады, і караблі часова спыніліся, а «Канстанцін Альшанскі» адышоў ад прычала і стаў на якар.

«Аднак праз тры гадзіны марскі тральшчык «Чарнігаў» усё ж пайшоў да прычала, каб здаць карабель. За ім пайшоў сярэднедэсантны карабель «Магілёў». Яны не ўбачылі падтрымкі краіны, дзяржавы», - распавёў Федаш.

«Пасля гэтага, марскі тральшчык «Чаркасы», пад песні «Ворагу не здаецца наш горды вараг» пайшоў на выхад з возера Данузлаў і паспрабаваў сцягнуць адзін карабель, каб вызваліць сабе выхад», - распавёў Федаш.

«Паколькі не хапіла магутнасці, пачалі рвацца канцы, але дзесьці на працягу гадзіны мы сцягвалі карабель. Мы папрасілі дапамогі ў марскога тральшчыка «Чарнігаў», каб можна было сцягнуць удваіх, на што мы атрымалі адмову», - распавёў капітан тральшчыка «Чаркасы». Паводле ягоных слоў, праз гэта «аперацыя не скончылася поспехам».

«За гэты час гелікоптэры падляталі, снайперы былі вакол. Абстаноўка напружвалася кожную хвіліну, мы не звярталі на гэта ўвагу, нас гэта не напужала», - дадаў капітан.

«Пасля таго, як больш не было магчымасці нешта рабіць, карабель кінуў якар, каб не сесці на мель. Пасля гэтага мы пайшлі займаць абарону, сталі на якар і трымаем кругавую абарону з вялікім дэсантным караблём «Канстанцін Альшанскі», - распавёў Федаш.

Ён таксама паведаміў, што раніцай у пятніцу напісалі рапарт на звальненне і сышлі з карабля 2 афіцэра, адзін мічман і 9 чалавек асабовага складу. З пакінутым экіпажам карабель не ў поўным складзе. «Але мы працягваем трымаць абарону. Здавацца не збіраемся. Кожны член экіпажа сказаў, што не хоча ў такім ганьбу, як здача, удзельнічаць», - сказаў капітан.

Адказваючы на пытанне, паднялі ці тыя караблі, якія падышлі да прычала, расійскія сцягі, ён адказаў, што «магчыма, што ў іх ёсць дамоўленасць падняць трыкалор у суботу».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках