19 сакавiка 2024, aўторак, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улетку пад Менскам пачнуць будаваць новы мікрараён

13

Улетку 2014 года пад Менскам пачнуць будаваць новы мікрараён - 1 мільён квадратных метраў жылля ў раёне Баравой.

Маштабны будаўнічы праект мае намер рэалізаваць група кампаній "А-100". Камерцыйнаму забудоўшчыку выдзелены буйны ўчастак зямлі паміж Уруччам і вёскай Валяр'янава - на працягу 10 гадоў тут ўзвядуць 1 мільён квадратных метраў жылля. Праект атрымаў назву Новая Баравая і стартуе ўжо гэтым летам, піша onliner.by.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе кампаніі, будаўніцтва Новай Баравой стане адным з самых маштабных праектаў у Менску і Менскім раёне. Плошча ўчастка складае 146 гектараў. На першым этапе (2014-2016 гады) запланаванае ўзвядзенне 6 панэльных шматпавярховак на 1840 кватэр і супермаркета плошчай 1000 квадратных метраў.

- Калі рынак прадыктуе, што трэба выходзіць на дамы іншага класа, магчыма, яны з'явяцца. Але пачынаць асваенне раёна будзем з панэльных дамоў, - падкрэсліваюць у "А-100". - Гэта будуць удасканаленыя серыі МАПІДа.

Пачаць будаўніцтва першага дома плануюць у ліпені гэтага года - ён з'явіцца ў раёне вуліцы Гінтаўта. Далей забудова будзе прасоўвацца ў бок аэрадрома. У цяперашнім выглядзе аэрадром існаваць ужо не зможа, знікне і картадром, але музей авіятэхнікі будзе захаваны.

Акрамя жылля забудоўшчык абавязваецца ўзвесці ў мікрараёне і ўсю сацыяльную інфраструктуру. Такі вопыт у "А-100" ужо маецца: у канцы мінулага года кампанія за свой кошт пабудавала дзіцячы садок у квартале Зялёны Бор пад Менскам і бязвыплатна перадала яго на баланс Менскага райвыканкама. У Новай Баравой з'явяцца дзіцячыя садкі, школы, паліклініка, фітнес-цэнтр, медыцынскі цэнтр, супермаркеты і крамы "каля дома", а таксама буйны гандлёвы цэнтр плошчай да 8000 квадратных метраў.

Кампанія "А-100" існуе 20 гадоў і мае паспяховы вопыт рэалізацыі праектаў у галіне жылой і камерцыйнай нерухомасці: кварталы Зялёны Бор і Зялёныя Горкі, гандлёвы цэнтр ALL, комплекс дарожнага сэрвісу Boro і г. д.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках