19 красавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія караблі выйшлі з разблакаванай бухты Данузлаў

1
Украінскія караблі выйшлі з разблакаванай бухты Данузлаў

Шэсць караблёў накіроўваюцца да порта Адэса.

19 красавіка раніцай большасць караблёў і суднаў забеспячэння Вайскова-Марскіх Сіл Узброеных Сіл Украіны, якія раней базаваліся на возеры Данузлаў, узнялі ўкраінскія сцягі і ўзялі курс да порта Адэса.

У прыватнасці, у выніку дасягнутых дамоўленасцей паміж абароннымі міністэрствамі Украіны і Расеі, Паўднёвую вайскова-марскую базу ў паселішчы Новаазёрнае, захопленую расейскімі войскамі спецыяльнага прызначэння, пакінулі сярэдні дэсантны карабель «Кіраваград», супрацьлодкавы карвет «Вінніца», артылерыйскі катэр «Херсон», буксір «Ковель», танкер «Горлаўка» і буксірны катэр «Новаазёрнае», паведамляе УНІАН.

Гэта стала магчымым пасля таго як судны дапаможнага флоту ЧФ РФ расчаліся з чыннымі дзеяннямі для разблакавання выхаду з возера Данузлаў.

Нагадаем, што ў ноч на 6 сакавіка для таго, каб караблі Вайскова-Марскіх Сіл Украіны не змаглі выйсці ў мора, расейскія вайскоўцы на выхадзе з возера Данузлаў затапілі вялікі супрацьлодкавы карабель «Ачакаў», выратавальнае вадалазнае судна «Шахцёр» і два судны забеспячэння.

Варта адзначыць, што на гэтым тыдні ў Адэсу ўкраінскімі вайсковымі маракамі ўжо былі выведзеныя з портаў Крыма танкер «Судак», судна «Шостка», карабель кіравання «Данбас», ракетны катэр «Прылукі», танкер «Фастаў» і судна размагнічвання «Балта».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках