3 траўня 2024, Пятніца, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адбудзецца монаспектакль вядомай «купалаўкі» Зоі Белахвосцік

2
У Варшаве адбудзецца монаспектакль вядомай «купалаўкі» Зоі Белахвосцік
Зоя Белахвосцік

«Moj Hleb» можна будзе ўбачыць 27 красавіка.

«Вольныя купалаўцы» запрашаюць беларусаў на свой чарговы спектакль у Варшаве.

27 красавіка  ў Варшаве адбудзецца монаспектакль вядомай «купалаўкі», народнай артысткі Беларусі Зоі Белахвосцік «Moj Hleb».

Пра гэта «Вольныя купалаўцы» паведамілі Chartrer97.org.

Спектакль пройдзе на сцэне Przodownik Teatru Dramatycznego ( Olesińska 21) а 19-ай гадзіне. Квіткі можна набыць па спасылцы.

Гэта шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і «купалаўцаў». Гэта праўдзівая гісторыя, напісаная жыццём, сцэнар, які даводзіцца пражываць па-сапраўднаму, сумленна і з гонарам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках