3 траўня 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-супрацоўнік СБУ: Парушаная нафтавая лагістыка паміж Беларуссю і Расеяй

11
Экс-супрацоўнік СБУ: Парушаная нафтавая лагістыка паміж Беларуссю і Расеяй

Кіеву давялося прыняць пастанову.

У пасёлку Кардымава ў Смаленскай вобласці дроны атакавалі нафтабазу. Паводле звестак мясцовых уладаў, беспілотнікі былі збітыя, а пажар пачаўся праз падзенне аскепкаў.

Telegram-канал «Эканоміка Беларусі» напісаў, што гэтая нафтабаза – «перавалачны вузел для беларускіх НПЗ: з Расеі паступае нафта для перапрацоўкі, з Беларусі – гатовыя нафтапрадукты».

Ваенны аналітык, былы супрацоўнік СБУ Іван Ступак у каментары «Белсату» не выключыў, што мэтай атакі на Смаленскую вобласць была менавіта спроба парушыць нафтавую лагістыку паміж Беларуссю і Расеяй:

«Хутчэй за ўсё, была прынятая пастанова знішчыць нафтабазу, каб у Расеі не было магчымасці адпраўляць сырую нафту ў Беларусь на перапрацоўку і потым атрымліваць гатовыя нафтапрадукты. Я думаю, што Украіна, акрамя знішчэння нафтаперапрацоўчых комплексаў, узялася за знішчэнне саміх ёмістасцяў для захоўвання. Нават калі меркаваць, што ланцужок паставак з Беларусі адноўлены, паліва едзе, то яго банальна няма куды разгружаць, бо не стае ёмістасцяў».

Пасля нападаў Украіны на расейскія НПЗ паведамлялася, што Расея страціла блізу 15% магутнасцяў сваёй нафтаперапрацоўкі. З’явілася інфармацыя, што Масква папрасіла Казахстан і Беларусь дапамагчы з палівам у выпадку дэфіцыту. Аднак у казахаў у саміх нястача, таму гэты варыянт для Крамля ненадзейны. У Беларусі такой праблемы няма, і яна пагадзілася.

«Паўстала пытанне, што рабіць? Як абрэзаць Расеі гэтую магчымасць? Першая думка – удар, напрыклад, па Мазырскім НПЗ. Гісторыя адразу адпала, бо Беларусь не ў стане вайны. Так, мы памятаем пра “адкуль рыхтаваўся напад”, аднак мы не можам проста ўдарыць, развязаць вайну, адкрыць другі фронт», – сказаў Ступак.

Таму, на ягоную думку, быў абраны варыянт з атакай на нафтабазу ў Смаленскай вобласці РФ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках