Сын Прыгожына адпомсціў за бацьку
12- 25.04.2024, 17:39
- 66,334
Арышт намесніка Шайгу - зусім не сюрпрыз.
Ізраільскі бізнэсовец і грамадскі дзеяч Леанід Неўзлін у Telegram прадставіў сваю версію арышту намесніка міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу Цімура Іванова:
- Арышт намесніка Шайгу - зусім не сюрпрыз. Гэта заканамерная падзея. Да гэтага ўсё ішло. Адкаты ад «Алімпсіцібуда», - толькі нагода.
Ворагам і здраднікам радзімы ўважаў намесніка міністра абароны РФ Цімура Іванова Яўген Прыгожын. Ён бачыў, як пад кіраўніцтвам Шайгу раскрадаецца бюджэт. Ён і сам быў часткай сістэмы падрадчыкаў Мінабароны. Але пасля поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Прыгожын стаў меркаваць, што ўсе грошы павінны ісці на «СВА». Кожны мільён зараз на рахунку - гэта жыцці тых, хто ваюе. Ён пачаў змагацца з кіраўніцтвам Мінабароны - і адкрыта, і непублічна.
Стваральнік ПВК «Вагнер» збіраў кампрамат на Шайгу і яго асяроддзе, у тым ліку і на Іванова - аднаго з галоўных партманэтаў міністра. Выкарыстоўваючы свае магчымасці, ён прыцягнуў увагу ФСБ да Іванова.
Пасля забойства Прыгожына Шайгу расслабіўся і паслаў вернага Цімура на «перамовы» з Паўлам Прыгожыным аб маёмасці, якая дасталася яму ў спадчыну. У лістападзе пра гэта стала вядома публічна праз канал ВЧК-ОГПУ. Мінабароны завінавацілася не менш за 80 млрд расейскіх рублёў за выкананыя «Канкордам» працы, плюс ва ўласнасці Паўла апынуліся буйныя актывы ў Афрыцы і Сірыі - радовішчы алмазаў, нафты і г.д. Довад Іванова быў: «Усё адно без бацькі не ўтрымаеш».
Павел паведаміў дырэктару ФСБ Бортнікаву. Вынік - Іваноў пад арыштам. Як верны сын і спадчыннік Яўгена Прыгожына, Павел адпомсціў за смерць бацькі. І зараз, калі Іваноў заспявае ў СІЗА з дапамогай аркестра з самых жорсткіх операў ФСБ, то шмат каму мала не падасца - Шайгу ў першую чаргу. А ён так быў упэўнены, што можна красці бясконца.