6 траўня 2024, панядзелак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння – 38-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы

7
Сёння – 38-я ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы

Самы маштабны «Чарнобыльскі шлях» прайшоў у Менску ў 1996-м годзе.

26 красавіка 1986 года ўзарваўся чацвёрты блок Чарнобыльскага рэактара. У выніку аварыі ў атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма.

Нягледзячы на тое, што станцыя размешчаная ва Украіне, больш за 70% усіх радыенуклідаў, якія выпалі ў выніку аварыі, асела на тэрыторыі Беларусі. Гэтая катастрофа стала адной з самых буйных тэхнагенных катастроф у гісторыі чалавецтва, якая прывяла да вялізных наступстваў для навакольнага асяроддзя, здароўя людзей і грамадскай бяспекі.

Ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы пацярпелі блізу 2 млн жыхароў Беларусі, у тым ліку больш за паўмільёна дзяцей. Тэрыторыя краіны на многія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Раней гэты дзень быў значны для многіх людзей. Кожны год да гадавіны рыхтаваліся публікацыі і мерапрыемствы. Праходзіў «Чарнобыльскі шлях», які не даваў забыцца на трагедыю і дапамагаў актуалізаваць новыя праблемы і палітычныя выклікі. Пры гэтым беларускія ўлады ўпарта ігнаруюць маштаб экалагічнай праблемы, працягваючы савецкую традыцыю замоўчвання інфармацыі аб наступствах аварыі на ЧАЭС.

Упершыню шэсце, прымеркаванае да гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбылося 26 красавіка 1989 года. Спачатку яно праводзілася як апазіцыйнае да камуністычнай улады, якая хавала праўду пра падзеі, і было ўшанаваннем памяці пацярпелых.

«Чарнобыльскі шлях» 1996 года, прымеркаваны да 10-годдзя аварыі, стаў самым буйным за ўсю гісторыю. У акцыі ўзялі ўдзел амаль 50 тысяч чалавек. Яна стала найбольш напружаным месцам «Менскай вясны-96» — шэрагу вулічных акцыяў, якія праходзілі ў тую вясну супраць інтэграцыі з Расеяй.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках