Беларускі экспарт у Еўразвяз скараціўся на 75%
2- 27.04.2024, 11:59
- 3,826
Санкцыі працуюць.
Польскі эканамічны інстытут апублікаваў звесткі, якія датычацца імпарту і экспарту. Частка справаздачы прысвечаная Беларусі і змяшчае звесткі, якія не публікуе беларускі бок.
Санкцыі працуюць
Паводле інфармацыі Польскага эканамічнага інстытута, паводле вынікаў 2023 года на 3/4 скараціліся аб'ёмы беларускага экспарту ў краіны ЕЗ у вартасным вылічэнні ў параўнанні з даваеннымі паказчыкамі.
Аўтары публікацыі абгрунтоўваюць 75% падзення тым, што пад санкцыі патрапілі дзве самыя прыбытковыя галіны беларускага экспарту: прадукты нафтаперапрацоўкі і калійныя ўгнаенні.
Адначасова з гэтым экспарт з ЕЗ у Беларусь не замарудзіўся, а ў некаторых краінах павялічыўся. Напрыклад, Польшча ў 2021-2023 гадах здолела павялічыць экспарт у Беларусь на 2/3. Такім чынам, яна з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам у Беларусь сярод усіх краін ЕЗ.
У даваенным 2021 годзе на краіны Еўразвязу прыпадала 23,7% беларускага экспарту. Краіны ЕЗ займалі другое месца ў структуры беларускага экспарту. На трэцім месцы ішла Украіна з 13,6%.
Страта 2/3 еўрапейскага рынку і поўная страта ўкраінскага закранула амаль 30% экспарту.