9 траўня 2024, Чацвер, 6:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымскі мост, бункер Пуціна: Якімі будуць цэлі для ракетаў ATACMS

5
Крымскі мост, бункер Пуціна: Якімі будуць цэлі для ракетаў ATACMS

Амерыканцы таемна пачалі пастаўляць ATACMS яшчэ з сакавіка.

Дзякуючы пастанове Кангрэса ЗША на ўкраінскім фронце ў найбліжэйшы час больш актыўна сябе праявяць ракеты ATACMS. І калі раней ракеты пастаўляліся з далёкасцю да 165 км, то цяпер іх ударнае дзеянне дасягае 300 км. Прычым амерыканцы таемна пачалі пастаўляць такія ATACMS яшчэ з сакавіка. І эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што ўдар па ваенным аэрапорце «Джанкой» у акупаваным Крыме быў ажыццёўлены менавіта імі.

«Якімі могуць быць цэлі для ўдараў ATACMS?» – такое пытанне ўкраінскі тэлеканал FREEДOM задаў сваім гледачам.

Спіс жаданых нападаў атрымаўся шырокі – Крымскі мост, бункер Пуціна, Крэмль, нафтабазы, ваенныя заводы і іншыя аб'екты:

«Жыву ў Крыме і з нецярпеннем чакаю, калі “Атакмсы” разнясуць Крымскі мост – гэты пуцінскі самабуд»;

«Крымскі мост. Ён як стратэгічна важны, гэтак і палітычна. Проста “скрэпа” пуціноідаў»;

«Самалёты ў Крыме, якія ўзлятаюць з аэрадромаў з ракетамі на борце, – выдатная цэль. Можна і ўстаноўкі з “Шахедамі”, якія групамі запускаюць»;

«Рэзідэнцыя Пуціна»;

«Мэты для АТАСМS. Стратэгічныя пункты, з якіх бамбуюць Украіну. Заводы для вытворчасці зброі. Ваенныя караблі. Нафтабазы. Крымскі мост. Усё тое, што знішчае ўкраінскія тэрыторыі і ўкраінскі народ, павінна быць знішчана! Верым ва УСУ і нашых хаўруснікаў! Украіна над усім».

Цэлі для ATACMS у ацэнцы экспертаў

Меркаваныя цэлі для 300-кіламетровых ракетаў ATACMS пазначылі і ваенныя эксперты. Сваё меркаванне ў эфіры тэлеканала FREEДOM агучылі:

Іван Варчанка, эксперт у пытаннях нацыянальнай бяспекі, вайсковец УСУ;

Ігар Раманенка, генерал-лейтэнант, заснавальнік дабрачыннага фонду «Закрыем неба Украіны»;

Аляксандр Мусіенка, кіраўнік Цэнтра ваенна-прававых даследаванняў;

Іван Варненка: Гэта значна падаражае вайну для Расейскай Федэрацыі

– Думаю, Генеральны штаб УСУ, военачальнікі і ўкраінскія аналітыкі даўно вызначылі базавыя цэлі, якія будуць падлягаць знішчэнню, калі радыус украінскага зброі адплаты будзе вышэйшы.

ATACMS – гэта высокадакладная зброя, і цяпер радыус яе ўздзеяння будзе большы за 165 км. ATACMS на 165 км – гэта былі ракеты ранніх мадыфікацый, больш старых мадыфікацый. З імі мы працавалі ўжо з канца 2023 года.

Некалькі дзён таму прагучала прыемная навіна, што Украіна яшчэ ў пачатку вясны атрымала новыя ракеты, якія дазваляюць працаваць высокадакладна на адлегласці да 300 км. Гэтымі ракетамі ўжо быў нанесены ўдар па ваенным аэрапорце ў Джанкоі. Там былі знішчаныя сістэмы радыёлакацыі, сістэмы супрацьпаветранай абароны, самалёты, гелікаптэры.

ATACMS – гэта вельмі дакладная і сур'ёзная зброя, якая цяпер прымушае расейскіх акупантаў тузацца ў пошуках больш спакойных месцаў, каб хаваць сваю лагістыку, пункты кіравання, базы і ўсё астатняе, што мае дачыненне да ваеннага комплексу. І, вядома ж, ракетныя і артылерыйскія сістэмы, якімі яны наносяць удары па Украіне.

Яны цяпер вымушаныя будуць вельмі сур'ёзна змяняць свой падыход да таго, дзе гэта ўсё размяшчаць. Гэта зробіць даражэйшай расейскую ваенную лагістыку, прымусіць лётаць [іх самалёты] на большай адлегласці, ім трэба будзе аберагаць склады боепрыпасаў і ўсё астатняе. І, урэшце, ім трэба думаць, дзе дыслакаваць свае войскі, у тым ліку – дзе яны будуць адпачываць, дзе яны будуць праходзіць трэніроўкі і ўсё астатняе.

То-бок гэта цяпер значна падаражае вайну для Расейскай Федэрацыі.

Я спадзяюся, што гэтых ракетаў будзе даволі ва Украіне для таго, каб працаваць па прыярытэтных і важных цэлях.

Упэўнены, што лагістычны вузел, які называецца Крымскі (Керчанскі) мост, з'яўляецца законнай цэллю. Думаю, ён будзе знішчаны.

Мэтаў для ATACMS даволі, каб мы папрацавалі па іх некалькімі сотнямі ці нават тысячай гэтых ракетаў.

Аляксандр Мусіенка: Лічаныя дні будуць аддзяляць Крымскі мост ад яго разбурэння

– Ракеты неабходныя, каб не даваць разгортвацца наступальным дзеянням расейскіх войскаў. Відавочна, што яны плануюць інтэнсіфікаваць наступ у канцы траўня, у пачатку чэрвеня. І ўкраінскія сілы да гэтага рыхтуюцца. Рыхтуюцца зладзіць даволі гарачы прыём, а цяпер усё больш сродкаў для гэтага з'явіцца. Адпор будзе моцны.

Ракеты ATACMS неабходныя, каб не даваць Расеі перагрупавацца, перакідаць свае тылы. А таксама для пашкоджання лагістыкі.

Думаю, што пасля з'яўлення гэтых ракетаў ва Украіны лічаныя дні будуць аддзяляць Крымскі мост ад ягонага разбурэння альбо сур'ёзнага пашкоджання.

А таксама ракеты будуць выкарыстоўваць для ўдараў па вялікай колькасці тэхнікі, артылерыі, якую Расея цяпер падвозіць да фронту, рыхтуючыся да яшчэ больш актыўнага наступу.

Цяпер зноў можна будзе актывізаваць пытанне з нашымі нямецкімі сябрамі і партнёрамі датычна TAURUS. Бо цяпер, калі будуць ATACMS, можна сказаць: глядзіце, ЗША даюць такія ракеты, і яны не баяцца эскалацыі. Таму гэта можа быць прыкладам для Нямеччыны.

Хачу нагадаць, што Нямеччына, у прынцыпе, выйшла ў лідары ў дапамозе Украіне сярод еўрапейскіх краінаў. Яны актыўна падтрымлівалі ўсе пачынанні ЗША ў вылучэнні дапамогі Украіне... Таму я бачу, што аднавіць дыялог датысна TAURUS магчымасці будуць. Прынамсі, у нас з'явіліся новыя аргументы. Раней у нас гэтых аргументаў не было, цяпер яны з'явяцца.

Ігар Раманенка: Адносна цэляў ёсць аб'ектыўныя патрабаванні вядзення вайны

– Далёкасць якраз і вызначае цэлі, па якіх неабходна наносіць ўдары.

Акрамя відавочных цэляў, я б яшчэ дадаў пункты кіравання, вузлы сувязі, гэта значыць па кіраўніцкіх структурах ворага. Мы бачылі, як наносіліся ўдары па пунктах кіравання Чарнаморскага флоту РФ – асноўнаму, запасному. Удары па камандным пункце, сістэмах СПА ў Юхарынай бэльцы [у акупаваным Севастопалі]. І нават скалы расейцам там не дапамаглі.

Паніжэнне кіраўніцкага, выведнага патэнцыялу прыводзіць да зніжэння патэнцыялу вядзення баявых дзеянняў.

І пасля ўсіх гэтых удараў яны перамясцілі кіраўнічыя структуры сваёй авіяцыі і Чарнаморскага флоту на [севастопальскі аэрапорт] «Бельбек». Нашы выведалі гэта і зноў нанеслі ўдар па гэтай сістэме.

Таму ў іх цяпер сітуацыя, калі яны не ведаюць, куды ім дзявацца ў Крыме.

І паступленне ракетаў тыпу ATACMS будзе даваць нам магчымасць трымаць іх сістэмы выведкі і кіравання ў падарваным стане.

Таксама дадамо нанясенне ўдараў па лагістычных цэлях, каб падрываць забеспячэнне іх баявых дзеянняў.

Гэта класічныя падыходы, якія тыя ж амерыканцы выкарыстоўвалі падчас Другой сусветнай вайны. Так, перад высадкай у Нармандыі іх цэлямі былі паліўныя структуры (умоўныя нафтаперапрацоўчыя заводы, НПЗ), ваенныя заводы і самалёты на аэрадромах. І сёння мы робім тое самае. Бо гэта аб'ектыўныя патрабаванні вядзення вайны.

Але ў амерыканцаў захоўваецца ўмова – не біць ракетамі ATACMS па тэрыторыі Расеі. Таму тут будзем глядзець. Можа, будзем біць тады не па заводах у РФ, калі там гэта ўсё робіцца, а ўжо тады, калі ўзбраенне заходзіць на акупаваную тэрыторыю Украіны. Плюс, бо для ўдараў па ваенных аб'ектах на тэрыторыі РФ у нас ёсць узбраенне ад украінскага ваенна-прамысловага комплексу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках