У Расеі невядомыя расстралялі двух паліцыянтаў
9- 29.04.2024, 10:50
- 13,132
Яшчэ чацвёра атрымалі раны.
У расейскай Карачаева-Чаркесіі ў пасёлку Мара Аяг'ы невядомыя напалі на супрацоўнікаў ДПС, кінуўшы ў іх бок выбуховае прыстасаванне і абстраляўшы з аўтаматычнай зброі.
Загінулі двое паліцыянтаў, чацвёра супрацоўнікаў праваахоўных органаў атрымалі раны. Нападнікі былі забітыя агнём у адказ, паведамляе «Радыё Свабода».
Удакладняецца, што загінулыя паліцэйскія былі прыкамандзіраванымі супрацоўнікамі УМУС Расеі з Курганскай вобласці. Паранены двое мясцовых супрацоўнікаў ДПС, супрацоўнік Расгвардыі, а таксама яшчэ адзін паліцыянт з Курганскай вобласці.
Напад адбыўся ў ноч з 28 на 29 красавіка. Як паведамляе МУС, нападнікі пад'ехалі да часовага посту ДПС, кінулі ў бок паліцэйскіх выбуховае прыстасаванне і адкрылі агонь. Сцвярджаецца, што на адным з нападнікаў спрацавала выбуховае прыстасаванне.
«На месцы здарэння знойдзены некалькі самаробных выбуховых прыстасаванняў, працуе следча-аператыўная група і выбухатэхнікі», - гаворыцца ў паведамленні МУС.