Паводкі ў Расеі: узровень вады ў Цюменскай вобласці дасягнуў гістарычнага рэкорду
17- 29.04.2024, 12:24
- 15,844
Пад пагрозай важная траса.
Працягвае павялічвацца ўзровень вады ў рацэ Ішым, паведаміў губернатар Цюменскай вобласці РФ Аляксандр Моар у сваім тэлеграм-канале.
«Узровень вады ў рацэ Ішым не зніжаецца. Нават вырас праз учарашнія дажджы. Дасягнуты гістарычны максімум – 1 215 см. Вада месцамі ўжо вышэйшая за асфальт, але насып выратоўвае трасу ад пераліву. Яе ўвесь час умацоўваюць супрацоўнікі МНС. 24-гадзінны працуюць дарожныя службы», - гаворыцца ў паведамленні.
Як удакладніў кіраўнік рэгіёну, на федэральнай трасе Цюмень-Омск, паблізу вёскі Абацкае, праводзяцца работы для ўмацавання адхонаў дарогі і насыпы, якія абараняюць яе ад паводкі.
«На трасе дзейнічае рэверсіўны рух, з-за гэтага назапашваюцца сур'ёзныя заторы. Паводле інфармацыі ДІБДР, затор сумарна дасягае 60 км з абодвух бакоў», – дадаў губернатар.
Нагадаем, у Цюменскай вобласці падтапіла Абацкі раён, у вёсцы Абацкае і яшчэ некалькіх населеных пунктах абвясцілі экстраную эвакуацыю.