У Менску раптоўна памёр паплечнік Дзмітрыя Паўлічэнкі
45- 29.04.2024, 17:45
- 43,818
Былому спецназаўцу было 40 гадоў.
У Менску раптоўна памёр актывіст ветэранскай арганізацыі спецназа МУС «Чэсць» Андрэй Каралюк. Яму было толькі 40 год. Як стала вядома сайту Charter97.org, паплечнік экс-кіраўніка эскадронаў смерці Дзмітрыя Паўлічэнкі памёр у сакавіку.
У пачатку нулявых ён адслужыў тэрміновую службу ў Першай асобнай міліцэйскай брыгадзе (в/ч 5448), якая базуецца на вуліцы Маякоўскага ў Менску.
Каралюк браў актыўны ўдзел у дзейнасці асацыяцыі спецназа войск МУС, якая ў апошнія месяцы стала арганізуе вайсковыя зборы для «баявога зладжвання добраахвотнікаў-ветэранаў падраздзяленняў спецпрызначэння міліцыі і ўнутраных войск МУС».
На сайце арганізацыі сілавікоў ужо з'явіўся некралог, прысвечаны Каралюку.