Расея плануе зладзіць шэраг «гібрыдных» нападаў перад выбарамі ў Малдове
1- 30.04.2024, 9:33
- 3,904
РФ хоча выкарыстоўваць дыпфэйкі.
Расея плануе зладзіць "гібрыдную" атаку на Малдову напярэдадні яе прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндуму аб уступленні ў Еўрапейскі Звяз, паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з ацэнкамі брытанскай выведкі.
Са слоў суразмоўцаў агенцтва, Вялікабрытанія падзеліцца выведвальнымі звесткамі з малдаўскімі ўладамі, каб дапамагчы ёй супрацьстаяць пагрозе з боку расейскіх агентаў найбліжэйшыя месяцы.
У аўторак, 30 красавіка, міністр замежных спраў Малдовы Міхай Папшой сустрэнецца ў Лондане з міністрам прамысловасці і эканамічнай бяспекі Вялікабрытаніі Нусратам Гані, каб абмеркаваць «падрыўное расейскае ўмяшанне». Акрамя таго, сустрэчу правядуць і міністры абароны дзвюх краін.
Са слоў Папшоя, у сваіх «гібрыдных» атаках Крэмль выкарыстоўвае розныя метады, дыпфэйкі, згенераваныя штучным інтэлектам, і подкуп для падрыву дэмакратыі ў Малдове.
Выбары ў Малдове павінны адбыцца 20 кастрычніка. На іх праеўрапейскі прэзідэнт Малдовы Мая Санду будзе балатавацца на другі тэрмін. У той жа дзень адбудзецца і рэферэндум аб уступленні краіны ў ЕЗ.