20 траўня 2024, панядзелак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветны патрыярх Барталамей пацвердзіў свой удзел у Глабальным саміце міру

6
Сусветны патрыярх Барталамей пацвердзіў свой удзел у Глабальным саміце міру
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Пра гэта паведаміў Зяленскі.

Сусветны патрыярх Барталамей пацвердзіў свой удзел у Глабальным саміце міру, які пройдзе ў чэрвені ў Швайцарыі. Аб гэтым сваім Twitter напісаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Патрыярх Барталамей пацвердзіў свой удзел у Глабальным саміце міру, што для нас надзвычай сымбалічна. Шануем важны ўклад Сусветнага патрыярхату ў аднаўленне справядлівага міру ва ўкраінскай дзяржаве», — сказаў Зяленскі.

Нагадаем, што ў чэрвені ў Швайцарыі адбудзецца першы саміт міру, на яго запрошаныя прадстаўнікі больш за 100 краін свету. На саміце плануецца разгледзець шэраг асноўных пытанняў, якія датычацца вайны ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках