23 траўня 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцу аўтобуса, які ўпаў у Пецярбургу ў раку, прымусілі выйсці на працу пасля 20-гадзіннай змены

11
Кіроўцу аўтобуса, які ўпаў у Пецярбургу ў раку, прымусілі выйсці на працу пасля 20-гадзіннай змены

Жонка кіроўцы расказала падрабязнасці.

Кіроўцу Рахматшоха Курбонава, які кіраваў аўтобусам, што ўпаў у раку Мыйка ў Санкт-Пецярбургу, прымусілі выйсці ў рэйс на раніцу пасля 20-гадзіннай змены, піша тэлеграм-канал «112».

Як расказала жонка Курбонава, напярэдадні трагедыі мужчына вярнуўся з працы дадому блізу другой гадзіны ночы, адпрацаваўшы з пятай раніцы. Ужо а палове на восьмую яго разбудзілі і загадалі зноў выйсці на працу. На здароўе кіроўца не скардзіўся, аднак да ДТЗ магла прывесці стомленасць, мяркуе жанчына.

Тэлеграм-канал «Mash на Мыйцы», у сваю чаргу, паведамляе, што Курбонаў толькі цягам апошняга года атрымаў некалькі штрафаў за парушэнні правілаў дарожнага руху і за невыкананне абавязкаў у сувязі з ДТЗ.

Кампанію ТАА «Таксі», якой належыць аўтобус, што ўпаў у раку, стварыла і 25 гадоў узначальвала сяброўка старшыні Рады Федэрацыі, экс-губернатаркі Пецярбурга Валянціны МацвіенкіТаццяна Калюжная, высветлілі «Важныя гісторыі».

У 2022 годзе Калюжная пастанавіла прадаць кампанію холдынгу «Піцераўто» за сімвалічны кошт. «Фактычна гэта будзе дарэнне», – растлумачыў тады выданню «Дзелавы Пецярбург» крыніца, знаёмая з ходам угоды. У цяперашні момант адзіным заснавальнікам кампаніі з'яўляецца Кузняцоў Павел Уладзіміравіч. Раней ён быў супрацоўнікам ТАА «Стандарт», які належыць аднафамільцам Калюжнай – Аляксандру і Андрэю.

У 2021 годзе кампанія ТАА «Таксі» перамагла сем дзяржкантрактаў на перавозку пасажыраў аўтамабільным транспартам па гарадскіх маршрутах на 2022–2028 гады, паказваюць «Важныя гісторыі».

Пасажырскі аўтобус упаў у раку ў цэнтры Санкт-Пецярбурга днём 10 траўня. Як паведамілі ў прэс-службе ГУ МУС Расеі па горадзе і вобласці, у якасці падазраванага паводле справы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў у частцы 5 артыкула 264 КК РФ быў затрыманы кіроўца. Ахвярамі ДТЗ сталі сем чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках