19 траўня 2024, Нядзеля, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапанавалі набыць частку падземнага ГЦ у Менску

8
Беларусам прапанавалі набыць частку падземнага ГЦ у Менску

Колькі просяць?

На гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы «Цэнтр прамысловай ацэнкі» з'явілася аб'ява пра аўкцыён для продажу часткі падземнага гандлёвага цэнтра над станцыяй метро «Партызанская» ў Менску.

Гаворка ідзе пра ГЦ «Падземны горад». Паводле інфармацыі пра лот, агульная плошча выстаўленых на гандаль памяшканняў – 2564,4 квадратнага метра. Прадаўцом выступае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гастон Усход», якое знаходзіцца ў стане ліквідацыі.

Пачатковы кошт падземнай гандлёвай залы вызначылі на ўзроўні 7,736 млн рублёў. Таксама пераможца павінен будзе аплаціць выдаткі, верагодна, на аўкцыён (500 рублёў без уліку ПДВ) і ўзнагароджанне арганізатару гандлю памерам 2% ад кошту продажу лота.

Вядома, што заяўкі на аўкцыён будуць прымаць да 17-й 27 траўня, а сам гандаль запланавалі на 28 траўня.

Дарэчы, ёсць у лота «абцяжаранне»: да канца гэтага года ў прадаванай частцы арандуюць 800 квадратных метраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках