Баец УСУ ліквідаваў акупантаў з культавымі прозвішчамі
9- 4.05.2024, 14:41
- 9,822
Па абодвух прыляцеў дрон.
Украінскія воіны прадаўжаюць знішчаць расейскіх захопнікаў. На гэты раз спісы «двухсотых» папоўнілі акупанты з культавымі прозвішчамі.
Як паведаміў OSINT-эксперт Іраклі Камахідзэ, які адсочвае страты РФ, ва Украіне ліквідавалі Дзяржынскага Фелікса Эдмундавіча, а таксама поўнага цёзку Леніна – Уладзіміра Ільіча Ульянава. Як адзначыў эксперт, абодвух нібыта ліквідаваў дрон.
«Паводле нашых звестак, ліквідацыя расейскага акупанта Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага, справа рук таго ж бомбера УСУ, які нядаўна ліквідаваў Уладзіміра Ілліча Ульянава», – адзначыў эксперт, пажартаваўшы, што на чарзе ліквідацыя цёзкі Сталіна.