Прадстаўлена абноўленая версія легендарнага тэлефона Nokia 3210
15- 4.05.2024, 18:18
- 13,568
Што ён умее.
Кітайская HMD Global, якая сёння выпускае смартфоны пад брэндам Nokia, прадставіла абноўленую версію легендарнай мадэлі з канца 1990-х. Гаворка аб Nokia 3210, адным з самых папулярных кнопачнікаў свайго часу.
Рэмейк Nokia 3210 атрымаў круглявы корпус і каляровы IPS-экран на 2,4 цалі з разрозненнем 320×240 пікселяў. Дэвайс выйдзе з працэсарам Unisoc T107 і 64 МБ аператыўнай памяці. Яшчэ можна будзе паставіць карту памяці microSD аб'ёмам да 32 Гбайт, піша Gizchina (пераклад – «Уніян»).
Таксама навінку абсталявалі слотам пад дзве сім-карты, падтрымкай 4G і 2-Мп камерай з дыяфрагмай f/2,8 на задняй панэлі, якая ўмее здымаць відэа ў 720p. Са здымным акумулятарам ёмістасцю 1450 мАг тэлефон зможа жыць тыднямі ў рэжыме чакання. Зарадка адбываецца праз порт USB-C.
Акрамя гэтага, у HMD пацвердзілі, што ў тэлефоне будзе тая самая гульня «Змейка». Кошт абноўленай версіі Nokia 3210 складзе 89 эўраў. Продажы стартуюць 15 траўня.