Услед за Зяленскім у Расеі абвясцілі ў вышук Парашэнку
25- 4.05.2024, 20:17
- 14,610
Экс-прэзідэнт Украіны адрэагаваў.
Міністэрства ўнутраных спраў РФ аб'явіла ў вышук былога прэзідэнта Украіны і народнага дэпутата Пятра Парашэнку. Пра гэта ў суботу, 4 траўня, паведаміла расейскае прапагандысцкае агенцтва ТАСС, апублікаваўшы адпаведны скрыншот з базы МУС РФ.
На ім адзначаецца, што Парашэнку абʼявілі ў вышук паводле артыкула Крымінальнага кодэкса, апублікаваны фотаздымак былога прэзідэнта і ягоныя звесткі.
Сам Парашэнка назваў сваё абвяшчэнне ў вышук у Расеі «прызнаннем і амаль баявой узнагародай». Ён уважае, што гэта сведчыць аб атрыманні «высокай ацэнкі яго дзейнасці ў апошнія гады».
«Дарэчы, артыкул (па якім яго абвясцілі ў вышук – заўв.) не пазначаны, таму спадзяюся, што за патрыятызм і любоў да Украіны», – заявіў Парашэнка.
Нагадаем, што 4 траўня таксама стала вядома, што МУС РФ абвясціла ў вышук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, сакратара РНБА Украіны Аляксандра Літвіненку і камандзіра Наземнымі войскамі УСУ Аляксандра Паўлюка.