18 траўня 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі штурмавік Су-25 збілі легендарныя абаронцы Аўдзееўкі

1
Расейскі штурмавік Су-25 збілі легендарныя абаронцы Аўдзееўкі

У 110-й брыгадзе УСУ раскрылі падрабязнасці.

Расея страціла штурмавік Су-25, які ажыццяўляў падтрымку расейскім падраздзяленням на лініі фронту ва Украіне. Самалёт збілі байцы 110 асобнай механізаванай брыгады (АМБр) імя генерал-харунжага Марка Бязручкі УСУ, якая ў лютым утрымлівала Аўдзееўку.

Спачатку аб гэтым паведаміў прэзідэнт Украіны /b>Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце.

Зяленскі падзякаваў украінскім байцам, якія трымаюць абарону на лініі фронту. Пры гэтым асобная падзяка - для вайскоўцаў з 110 АМБр, якія збілі расейскі франтавы самалёт. Дэталі аб удалай адпрацоўцы прэзідэнт Украіны не расказаў. Ён толькі ўказаў, што падзея адбылася ў Данецкай вобласці.

«Асабліва адзначыў воінаў са 110 асобнай механізаванай брыгады за збіванне сёння чарговага расейскага Су-25 у Данецкай вобласці. Малайцы хлопцы! Дзякуй усім нашым воінам на фронце, якія выконваюць баявыя задачы на баявых пастах», - сказаў Зяленскі.

Адзначым, аб збіцці Су-25 напісала прэс-служба 110-й брыгады на старонцы Facebook. У адным з папярэдніх паведамленняў, размешчаным 2 траўня, байцы паведамілі, што вярнуліся на лінію фронту ў Данецкую вобласць пасля таго, як 2,5 месяцы аднаўляліся пасля баёў.

110-я брыгада трымала абарону Аўдзееўкі, якую УС РФ пачалі атакаваць з сярэдзіны кастрычніка 2023 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках