19 траўня 2024, Нядзеля, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Пуціну было б добра прызнаць сваё ўварванне памылкай

6
Радаслаў Сікорскі: Пуціну было б добра прызнаць сваё ўварванне памылкай
РАДАСЛАЎ СІКОРСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Кіраўнік МЗС Польшчы зрабіў магутную заяву.

Партнёры Украіны павінны павялічваць абаронную падтрымку Кіева, каб узброеныя сілы Украіны маглі супрацьстаяць агрэсіі расейскіх тэрарыстаў. Лепш дапамагаць Украіне абараняцца ад расейскага паветранага тэрору супраць энэргетыкі і інфраструктуры, чым займацца іх аднаўленнем.

Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, паведамляе RMF 24. Ён нагадаў, што Украіне патрэбны сістэмы СПА і боепрыпасы да іх.

«Украіне вельмі патрэбны зенітныя ракеты, каб абараніць сваю прамысловасць, абараніць свае электрастанцыі, абараніць сваю інфраструктуру. Я думаю, што значна лепш выдаткоўваць грошы на абарону Украіны, чым потым яе адбудоўваць», - адзначыў ён.

Міністр дадаў, што Еўрапейскі Звяз мог зрабіць больш, чым цяпер, нягледзячы на тое, што агульны кошт дапамогі Украіне з боку ЕЗ ужо перавысіў кошт дапамогі з боку ЗША. Але Украіне трэба дапамагаць, пакуль расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін не зазнае паразы.

«Думаю, Пуціну было б добра прызнаць сваё ўварванне памылкай і зрабіць новы разлік, улічваючы, што мы будзем дапамагаць Украіне столькі, колькі спатрэбіцца», - рэзюмаваў Сікорскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках