У Баранавічах беларус саўгануў локцем у твар міліцыянта
14- 6.05.2024, 12:49
- 10,772
Усё здарылася ў бары.
35-гадовы жыхар Полацкага раёна адпачываў у кавярні ў Баранавічах. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён "непадпарадкаваўся падчас яго затрымання", заявілі ў прэс-службе пракуратуры.
Сцвярджаецца, што мужчына нанёс міліцыянеру ўдар локцем у твар, а таксама схапіў яго за форменнае абмундзіраванне, у выніку чаго пашкодзіў форменную куртку.
Следчыя распачалі ў дачыненні да яго крымінальную справу паводле арт. 364 КК (Ужыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка АУС, які выконвае службовыя абавязкі, у мэтах перашкоды яго законнай дзейнасці). Ён пад вартай.