На Віцебшчыне прарасейскага экс-дэсантніка судзілі паводле «палітычнага» артыкула
3- 6.05.2024, 17:52
- 7,368
За «абразу прадстаўніка ўлады».
На Віцебшчыне прарасейскага экс-дэсантніка судзілі за «абразу прадстаўніка ўлады».
Былога дэсантніка Руслана Шабышава судзілі ў судзе Дубровенскага раёна, пасля ягоная справа разглядалася ў Віцебскім абласным судзе. Шабышава абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
У сацсетках мужчына рэгулярна ўхваляў настальгічныя допісы пра СССР, а таксама прарасейскі і антыўкраінскі кантэнт.