19 траўня 2024, Нядзеля, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча падоўжыць абанплату тэрміналаў Starlink для Украіны

1
Польшча падоўжыць абанплату тэрміналаў Starlink для Украіны

Варшава дала Кіеву больш за 20 тысячаў тэрміналаў для спадарожнага інтэрнэту.

Польшча падоўжыць абанплату тэрміналаў Starlink для Украіны. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер-міністр у інавацыях, развіцці адукацыі, навукі і тэхналогій – міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў у Telegram у панядзелак, 6 траўня.

«Краіна падала больш за 20 тысячаў тэрміналаў Starlink, якія сталі часткай крытычнай інфраструктуры, яны забяспечваюць украінцаў сувяззю і інтэрнэтам. Сёння дамовіліся, што Польшча падоўжыць абанплату гэтых тэрміналаў. Удзячны калегам за гэтую пастанову», – сказаў ён пасля сустрэчы з віцэ-прэм'ер-міністрам – міністрам лічбавізацыі Польшчы.

Фёдараў дадаў, што таксама быў падпісаны мемарандум пра супрацоўніцтва паміж міністэрствамі, далей Украіна і Польшча будуць укараняць супольныя праекты ў лічбавізацыі, развіцці ІT-індустрыі, штучнага інтэлекту і электронным кіраванні.

Міністры таксама абмеркавалі пытанні падтрымкі працы дата-цэнтра для Дзяржаўнай падатковай службы Украіны, пабудаванага на тэрыторыі Польшчы для бяспекі важных звестак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках