19 траўня 2024, Нядзеля, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ландсбергіс – на абвінавачванні рэжыму Лукашэнкі: Гэта можна расцэньваць і як форму гібрыдных дзеянняў супраць суседа

2
Ландсбергіс – на абвінавачванні рэжыму Лукашэнкі: Гэта можна расцэньваць і як форму гібрыдных дзеянняў супраць суседа
ГАБРЫЭЛЮС ЛАНДСБЕРГІС

Мэта такіх дзеянняў – выклік хаосу і стварэнне ўплыву на палітычныя працэсы ў Літве.

Міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс назваў гібрыднымі дзеяннямі абвінавачанні беларускага рэжыму ў тым, што Літва нібыта атакавала суседнюю краіну дронамі.

Паводле ягоных словаў, таксама трэба ацэньваць і ядзерныя вучэнні, якія арганізуе Расея (яны пройдуць недалёка ад Украіны).

– З вялікай заклапочанасцю мы назіраем з'яўленне лжывых паведамленняў і выказваем пратэст беларускаму ўраду даступнымі для нас спосабамі. Аднак гэта можна расцэньваць і як форму гібрыдных дзеянняў супраць суседа, таму што я не думаю, што такая колькасць ілжывых абвінавачванняў – выпадковасць, – прыводзіць DELFI словы Ландсбергіса.

Міністр заўважыў, што мэта такіх дзеянняў рэжыму – хутчэй за ўсё, выклік хаосу і стварэнне ўплыву на палітычныя працэсы ў Літве.

– Таму адказ павінен быць у першую чаргу жорсткі, трэба гаварыць праўду, удакладняць ці аспрэчваць інфармацыю, якая была распаўсюджаная. А таксама, што мы актыўна робім – інфармаваць партнёраў, таму што Літва не адзіная краіна, якая сутыкаецца з такімі гібрыднымі дзеяннямі, – сказаў Ландсбергіс, адзначыўшы, што з такой дэзынфармацыяй сутыкаюцца і буйныя краіны Заходняй Еўропы.

Нагадаем, Іван Церцель, выступаючы на ВНС, заявіў, што беларускія спецслужбы правялі «шэраг вострых чэкісцкіх мерапрыемстваў» і нібыта прадухілілі ўдары баявых дронаў «па Менску і яго прыгарадах» з тэрыторыі Літвы.

Літва адрэагавала на гэтыя заявы нотай пратэсту, выклікаўшы на дыван часовага паверанага ў справах Беларусі. У МЗС Літвы адзначылі, што абвінавачанні «не маюць нічога агульнага з рэальнасцю» і запатрабавалі, каб «МЗС Беларусі неадкладна аспрэчыў гэтую дэзынфармацыю».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках