19 траўня 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі з месца ўдару ГУВ па хуткасным катары РФ у Крыме

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі з месца ўдару ГУВ па хуткасным катары РФ у Крыме

Устаноўлена дакладная лакацыя знішчэння «Мангуста».

У бухце Вузкая недалёка ад пасёлка Чарнаморскае ў часова акупаваным Крыме ўночы 6 траўня надводны робат Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны ўдарыў па расейскім хуткасным катары. Са спадарожніка бачна пашкоджанне пірса, да якога быў прышвартаваны катар РФ.

Здымак апублікаваў праект «Схемы».

6 траўня ГУВ МА заявіла аб паспяховай аперацыі падраздзялення Group 13 у водах паблізу Крыма. Марскі беспілотнік «Магура V5» знішчыў хуткасны катар расейскіх захопнікаў.

Журналісты дзякуючы відэа, якое апублікавала прэс-служба ГУВ, устанавілі дакладную лакацыю. На кадрах, зробленых спадарожнікам Planet Labs, бачна месца трапляння і пашкоджаны пірс, да якога быў прышвартаваны варожы катар.

У эфіры тэлемарафону прадстаўнік ГУВ Андрэй Юсаў паведаміў, што гэта судна з серыі «Мангуст», кошт якога ацэньваецца больш чым на 125 млн рублёў (1,3 млн даляраў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках