19 траўня 2024, Нядзеля, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 гадоў таму быў забіты Юры Захаранка

11
25 гадоў таму быў забіты Юры Захаранка
Юры Захаранка

Мы памятаем.

7 траўня 1999 года экс-міністр унутраных спраў Беларусі Юры Захаранка знік па дарозе дадому, у раёне вуліцы Магілёўскай у Менску. На той момант яму было 47 год.

Юры Захаранка пачынаў сваю кар'еру следчым, узначальваў следчы аддзел, да 1991 года быў начальнікам управы ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Затым - начальнікам Следчай управы, а пасля ўзначальваў Следчы камітэт МУС Беларусі.

Адразу пасля абрання Лукашэнка быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. У адным з інтэрв'ю Захаранка згадаў размову з кіраўніком Савета бяспекі Віктарам Шэйманам, які намагаў, што міністр павінен "выканаць кожны загад прэзідэнта".

"Людзей я расстрэльваць не буду, Канстытуцыю парушаць не буду", - тады адказаў кіраўнік сілавога ведамства. У кастрычніку 1995-га Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а пазней былы міністр быў паніжаны ў рангу да палкоўніка міліцыі і звольнены з МУС.

Неўзабаве пасля гэтага Юры Захаранка перайшоў на бок апазіцыі. У лютым 1998 года ён узначаліў камітэт бяспекі ў складзе “ценявога ўрада”. Увесну 1999-га Захаранка актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазтцыяй кампаніі выбараў прэзідэнта, уваходзіў у каманду былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, ездзіў па краіне, арганізоўваў групы для збору подпісаў. 7 траўня 1999 гады ён патэлефанаваў дадому, сказаў жонцы: “Хутка прыйду, грэй вячэру”, але дадому так і не вярнуўся.

У 1999 - 2000 гадах у Беларусі бясследна зніклі выканаўца абавязкаў старшыні Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, бізнэсовец Анатоль Красоўскі, былы кіраўнік МУС Юры Захаранка і журналіст Зміцер Завадскі.

Пасля былі абнародаваны дакументы, у тым ліку рапарт намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Лапаціка, якія сведчылі, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі расправіўся "эскадрон смерці". Загады яму аддавала найвышэйшае кіраўніцтва краіны.

17 снежня 2019 года “Нямецкая хваля” апублікавала сенсацыйнае прызнанне былога байца САХРа Юрыя Гараўскага.

У верасні 2019 года Юрый Гараўскі звярнуўся ў расейскую рэдакцыю «Нямецкай хвалі», заявіўшы, што 20 гадоў таму ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах беларускіх апазіцыянераў - апанентаў Лукашэнкі. Гараўскі сцвярджае, што ў 1999-2003 гадах быў байцом САХРу - спецыяльнага атрада хуткага рэагавання ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Са слоў Гараўскага, на загад зверху разам з таварышамі са службы ён выкраў і забіў экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранку, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і бізнэсоўцаў Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю.

Увесну і ўвосень 1999 гады гэтыя тры чалавекі зніклі. Расследаванне іх знікненняў у Беларусі да канца даведзенае не было. У 2004 годзе спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Хрыстас Пургурыдэс, вывучыўшы ўсе абставіны, прыйшоў да высновы, што Захаранка, Ганчара і Красоўскага выкралі і забілі байцы САХРа пад камандаваннем падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі з ведама кіраўніцтва краіны. Такую версію падзяляюць праваабаронцы і родныя зніклых, але давесці яе пакуль не ўдалося.

41-гадовы Юры Гараўскі ўцёк з Беларусі ў Еўропу, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Ён паказаў DW арыгіналы і копіі некаторых дакументаў, якія пацвярджаюць ягоныя сцверджанні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках