У Менску распачалі справу аб банкруцтве службы таксі
2- 7.05.2024, 17:15
- 7,382
Яна вінная больш за 1,8 мільёна рублёў.
Эканамічны суд Менска вывучае сітуацыю з адной са службаў таксі Менска, якая па выніках праверкі ў 2023 годзе атрымала вялікія штрафы і даналічэнне падаткаў і дагэтуль не аплаціла рахункі. Гэтая інфармацыя апублікаваная ў дзяржаўным рэестры звестак аб банкруцтве.
Фірма з назвай ТАА "Гарачыя мясцовыя хлопцы" належыць грамадзяніну Расеі з рэгістрацыяй у Мардовіі. Зразумела, грошай на рахунках у яе няма, транспарту і нерухомасці - таксама, і завінавачанаць перад ІМПЗ Маскоўскага раёна сталіцы выглядае безнадзейным.
Мабыць, таму суд не стаў расцягваць ахоўны перыяд і ўвёў яго толькі да 23 траўня, калі на судовым пасяджэнні будзе вынесеная канчатковая пастанова.
Праўда, справа можа ўскладніцца ў сувязі з адсутнасцю ў фірмы - патэнцыйнага банкрута бухгалтарскіх дакументаў і пячатак, пра што сказана ў пастанове суда. Цікава, што сама фірма па-ранейшаму лічыцца дзейнай.