19 траўня 2024, Нядзеля, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Часта чую, што нараджаюць дзеля кватэры»

78
«Часта чую, што нараджаюць дзеля кватэры»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Маці чацвярых дзяцей расказала праўду пра шматдзетныя сем'і ў Беларусі.

Шматдзетная чытачка сайта Charter97.org з Менскай вобласці расказала, як на яе сям'ю паўплывалі новаўвядзенні ўладаў наконт сямейнага капітала:

- Калі ў нас з’явілася трэцяе дзіця, нам налічылі сямейны капітал; цяпер маем ужо чацвёра дзяцей, і гэта нялёгкая задача для нашай сям’і — усіх накарміць, адзець і даць адукацыю. Такі папулісцкі крок дзяржавы, калі лукашысты на кожным рагу крычаць, што дбаюць пра шматдзетныя сем’і. Дык грошы гэтыя віртуальныя мы нібыта маем, але практычна скарыстацца імі не можам. Вось такая яна, палітыка. Забраць тыя грошы я змагу, калі наймалодшаму з дзяцей споўніцца 18 гадоў.

Скажыце мне, навошта мне тады будуць патрэбныя гэтыя грошы? Дзяцей жа мне карміць трэба сёння, а не праз 18 гадоў.

Часта праз сваю шматдзетнасць чую папрокі, маўляў, нараджаюць дзеля кватэры, а пасля жаляцца, што цяжка. Я заўсёды такім зласліўцам адказваю, што мы жывём у доме, на які зарабіў і сваімі рукамі пабудаваў мой муж. А вялікая сям’я — гэта наша пазіцыя. Дзеля гэтага вымушаны працаваць кіроўцам у Нямеччыне, бо зарабіць на сям’ю ў Беларусі проста нерэальна.

Дык вось апошні год на нашу сям’ю павесілі яшчэ і падвышаныя камунальныя паслугі, бо муж мой быццам “дармаед”. Вось ён, лукашысцкі клопат пра шматдзетных!

Скарыстацца ж капіталам я і дагэтуль не магла, бо дом наш большай плошчы, чым належыць згодна з іхнімі дакументамі, выдаткаваць іх на лячэнне не было патрэбы.

Ну а пасля навацый, што тата мусіць працаваць у Беларусі, гэтыя грошы яшчэ больш сталі ілюзіяй.

З гэтай нагоды прыгадалася мне гісторыя маёй маці, якая за саветамі паклала нам з братам па 1000 савецкіх рублёў: маўляў, як споўніцца 18 гадоў, мы ўжо будзем мець прыстойныя грошы для жыццёвага старту. Дык вось, з таго старту я па надыходзе паўналецця купіла сабе булачку. Відавочна, што гісторыя гэтая ўзяла наступны віток.

Дарэчы, у Польшчы мая сяброўка бярэ не віртуальныя абяцанкі, а рэальныя грошы — 200 даляраў штомесяц на кожнае дзіцё. І быць шматдзетнай сям’ёй не абавязкова. Вось такі клопат у дзеянні.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках