Сілавікі затрымалі за карупцыю 23 чалавекі
5- 8.05.2024, 12:49
- 7,676
Гэта службовыя асобы прадпрыемстваў будаўнічага і аграпрамысловага сектара.
Міністэрства ўнутраных спраў апублікавала відэаролік, у якім пахвалілася вынікамі працы АБЭЗ, які выявіў карупцыйную схему.
На відэа адзін з затрыманых, са схаваным тварам, прадстаўляецца галоўным энэргетыкам аднаго з прадпрыемстваў. Паводле ягоных слоў, «з кастрычніка 2023 года да студзеня 2024 года ён атрымаў «хабар сумай блізу 800 рублёў».
Далей у роліку паказваюць, відавочна, яшчэ адзін выяўлены хабар - раскладзеныя на стале дзясяткі 50-рублёвых купюр, а наступны затрыманы распавядае, што з'яўляецца заснавальнікам арганізацыі і што «ў працэсе працы некаторыя контрагенты, кліенты прасілі бонусы за супрацоўніцтва ў грашовым вылічэнні», але канкрэтных сум не называе.
У МУС паведамілі, што ў якасці хабару перадаваліся «не толькі грошы» і паабяцалі расказаць падрабязнасці пазней.