AstraZeneca адклікае сваю вакцыну па ўсім свеце
27- 8.05.2024, 14:06
- 10,058
Яна можа выклікаць рэдкі, але небяспечны пабочны эфект.
Брытанская фармацэўтычная кампанія AstraZeneca адклікае сваю вакцыну Oxford-AstraZeneca ад Covid-19 ва ўсім свеце - неўзабаве пасля таго, як прызнала ў судовых дакументах, што яна можа выклікаць рэдкі, але небяспечны пабочны эфект.
Аб гэтым паведамляе брытанская газета The Telegraph.
Вакцына будзе адклікана ва ўсім свеце, піша выданне. У Еўрапейскім Звязе яе больш нельга будзе выкарыстоўваць - пасля таго, як кампанія AstraZeneca добраахвотна адклікала свой маркетынгавы дазвол.
Заяўка на адкліканне вакцыны была пададзеная яшчэ 5 сакавіка і набыла моц у аўторак, 7 траўня 2024 года.
Падобныя заяўкі будуць пададзеныя найбліжэйшыя месяцы не толькі ў ЕЗ, але і ў Вялікабрытаніі і іншых краінах, якія адобрылі вакцыну, вядомую як Vaxzevria.
У той жа час фармацэўтычны гігант AstraZeneca запэўнівае, што пастанова аб выманні вакцыны з рынкаў з'яўляецца чыста камерцыйнай. Бо вакцыну Vaxzevria больш не вырабляюць і не пастаўляюць: яе замянілі абноўленыя і больш бяспечныя вакцыны, якія змагаюцца з новымі варыянтамі COVID-19.
Вакцына Oxford-AstraZeneca сутыкнулася з абвінавачваннямі ў тым, што можа правакаваць развіццё трамбозу з тромбацытапеніяй (TTS) - стан, пры якім узровень трамбацытаў у крыві зніжаецца, і ўтвараюцца тромбы, што можа прывесці да сур'ёзных ускладненняў.
30 красавіка 2024 г. стала вядома, што кампанія AstraZeneca ўпершыню прызнала ў судзе, што вакцына сапраўды можа выклікаць гэты рэдкі, але гіпатэтычна смяротны пабочны эфект.
Гэтае прызнанне стала ключавым момантам у судовым працэсе, у якім дзясяткі сем'яў патрабуюць кампенсацыі за шкоду, прычыненую іх блізкім з-за выкарыстання вакцыны.
Юрысты, якія прадстаўляюць пазоўнікаў у брытанскім судзе, сцвярджаюць, што ў некаторых выпадках кампенсацыя можа складаць да 20 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Агульная сума пазоваў аб кампенсацыі шкоды ацэньваецца прыкладна на 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў.
AstraZeneca прызнала ў судзе, што яе вакцына можа выклікаць TTS, хаця гэтае ўскладненне было вядома ўжо даўно. Раней гэты стан называлася вакцына-індукаваны імунна трамбатычная тромбацытапенія (ВІТТ).
У судовых матэрыялах AstraZeneca адзначае, што прычына, якая выклікае такую праблему пасля вакцынацыі, невядомая.
Трамбоз з сіндромам тромбацытапенія, магчыма справакаваны вакцынай, звязваюць з прынамсі 81 смерцю ў Вялікабрытаніі і сотнямі выпадкаў ускладненняў. Больш за 50 сем'яў падалі пазоў да AstraZeneca ў Вярхоўным судзе Вялікабрытаніі.
Зрэшты, AstraZeneca намагае, што пастанова аб адкліканні вакцыны не звязана з судовай справай або яе прызнаннем таго, што прэпарат можа выклікаць ТТС. У заяве кампаніі гаворыцца: мы неверагодна ганарымся роляй, якую Vaxzevria адыграла ў спыненні глабальнай пандэміі. Паводле незалежных ацэнках, толькі за першы год выкарыстання было выратавана больш за 6,5 млн жыццяў, а па ўсім свеце было пастаўлена больш за тры мільярды доз».