Арменія спыніла фінансаванне АДКБ
3- 8.05.2024, 18:12
- 4,850
Раней Ерэван заявіў, што сяброўства краіны ў АДКБ фактычна замарожанае.
Арменія не будзе ўдзельнічаць у фінансаванні працы Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) у 2024 годзе, аб гэтым паведаміла прэс-сакратарка МЗС Ані Бадалян.
«Пры гэтым Ерэван не будзе пярэчыць прыняццю гэтай пастановы ў абмежаваным фармаце», — сказала Бадалян.
У лютым прэм'ер-міністр Нікол Пашынян заявіў, што сяброўства краіны ў АДКБ фактычна замарожанае.