«Беларускія добраахвотнікі - гонар і надзея нацыі»
4- 9.05.2024, 15:54
- 4,218
Каліноўцы праявілі кемлівасць і крэатыўнасць.
Байцы палка Кастуся Каліноўскага з батальёна «Літвін» не могуць нарадавацца свайму стварэнню. Яны самі вырабілі ствол 120-мм мінамёта, замяніўшы зношаны. Выраб добраахвотнікаў ужо некалькі месяцаў паказвае выдатныя баявыя вынікі і перасягае фабрычныя вырабы. Байцы ласкава называюць свайго ўлюбёнца «Фрэнкі», піша чытач сайта Charter97.org:
- Беларускія добраахвотнікі, якія прыйшлі на дапамогу братэрскаму ўкраінскаму народу ў барацьбе з пуцінскай ардой, давялі, што яны гонар і надзея нацыі. Вырабіўшы «Фрэнкі», яны паказалі найлепшыя рысы беларускага народа: працавітасць, кемлівасць, крэатыўнасць.
Нядаўна каліноўцы парадавалі паведамленнем пра папаўненне новымі добраахвотнікамі. Паказалі, як навабранцы старанна вывучаюць вайсковую справу, рыхтуюцца да баёў.