20 траўня 2024, панядзелак, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайца з пашпартам ЗША не пусцілі ў Беларусь

10
Кітайца з пашпартам ЗША не пусцілі ў Беларусь

Памежнікі праверылі ягоны тэлефон.

Кітаец з амерыканскім пашпартам хацеў патрапіць у Беларусь, але яму забаранілі ўезд. Здарэнне адбылося 2 траўня. Пра свае прыгоды мужчына напісаў у сацсетцы Reddit, заўважыла «Наша Ніва».

Іншаземец меў беларускую візу тыпу С, выдадзеную з турыстычнай мэтай. Ён ехаў з Польшчы ў Беларусь, а потым - у адну з балтыйскіх дзяржаў. Адтуль мужчына павінен быў трапіць у Расею (расейская віза ў яго таксама ёсць), а далей - у Кітай.

Памежнікі перад адмовай праверылі тэлефон. Падарожнік мяркуе, што гэта і магло стаць прычынай адмовы: у яго новы смартфон, што магло падацца памежнікам падазроным. У каментарах пішуць, што забарона магла быць звязаная і з яго адказамі на пытанні памежнікаў - ім магло нешта не спадабацца ў яго словах.

Падарожнік піша, што ў сетцы Х (экс-Твітэр) ён выказваўся на тэму палестынска-ізраільскага канфлікту, але не выказваўся ў інтэрнэце наконт расейска-ўкраінскай вайны.

Атрымаўшы адмову ў Беларусі, мужчына таксама атрымаў забарону і на ўезд у Расею. Для яго гэта азначае, што трэба складаць новы маршрут, каб патрапіць у Кітай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках