Да +20°С чакаецца 10 траўня ў Беларусі
- 9.05.2024, 18:20
- 2,418
Будзе воблачна з прасвятленнямі.
Да плюс 20 градусаў і дажджы чакаюцца 10 траўня ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У найбліжэйшыя дні ў краіне будзе воблачна з прасвятленнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні сярэдні, удзень парывісты, месцамі моцны парывісты. Чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-18 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, удзень плюс 10-16 градусаў, на поўдні - да 20 градусаў.