20 траўня 2024, панядзелак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Раду ўнеслі законапраект, які павінен спрасціць атрыманне беларускімі добраахвотнікамі грамадзянства Украіны

4
У Раду ўнеслі законапраект, які павінен спрасціць атрыманне беларускімі добраахвотнікамі грамадзянства Украіны

Падрабязнасці.

Падтрымаць законапраект, які спросціць парадак атрымання грамадзянства для замежных вайскоўцаў і іх сем'яў, заклікаў з парламенцкай трыбуны сваіх калегаў дэпутат Ігар Гузь.

Ігар Гузь спецыяльна падкрэсліў, што гэты закон патрэбны найперш добраахвотнікам з беларускага Палка Каліноўскага:

«Гэтыя людзі сваёй крывёй і сваімі ўчынкамі даказалі, што яны вартыя называцца грамадзянамі Украіны, але большасць з іх чамусьці засталася ў падвешаным стане, перажываючы за сваіх родных, для якіх вяртанне ў Беларусь азначае гібель».

Пытанне легальнага знаходжання на тэрыторыі Украіны сапраўды вельмі важнае для беларускіх байцоў, адзначаецца на сайце Палка Каліноўскага. На гэты момант больш за 30% яго асабовага складу ў той ці іншай ступені сутыкнуліся з праблемамі дакументаў: несапраўдныя пашпарты, адсутнасць пасведчання на права жыхарства, а таксама неабходнасць пакінуць Украіну і Полк Каліноўскага для развязання пытання легалізацыі ў краінах Еўразвязу.

Акрамя таго, на думку беларускіх добраахвотнікаў, спрашчэнне міграцыйнай палітыкі Украіны будзе спрыяць больш актыўнаму рэкрутынгу ў іх шэрагі.

Як сцвярджаецца, кожны трэці беларус, які звярнуўся ў бот для рэкрутынгу, мае праблемы з пашпартам, што ўскладняе перамяшчэнне і ўезд ва Украіну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках