«Нёман» перамог менскае «Дынама» і выйшаў у фінал Кубка Беларусі
3- 9.05.2024, 20:30
- 2,072
Гарадзенскія футбалісты перамаглі менчукоў з лікам 2:0.
Футбалісты гарадзенскага «Нёмана» выйшлі ў фінал Кубка Беларусі, перамогшы футбалістаў менскага «Дынама» з лікам 2:0.
Два галы падчас гульні футбалісты «Нёмана» змаглі рэалізаваць у другой палове сустрэчы. Адзін з галоў забіў Ягор Зубовіч, а другі – Андрэй Васільеў. Гульня паміж футбольнымі клубамі «Нёман» і менскім «Дынама» закончылася з лікам 2:0.