20 мая 2024, понедельник, 0:53
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Арцыбіскупа Станеўскага выбралі старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі

Арцыбіскупа Станеўскага выбралі старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі
Юзаф Станеўскі

Таксама выбраныя і прадстаўнікі на іншыя пасады.

На 91-м пазачарговым Пленарным пасяджэньні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, якое прайшло ў Менску, новым старшынём епіскапату выбралі мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Таксама выбраныя і прадстаўнікі на іншыя пасады, піша catholic.by.

Віцэ-старшыня — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;

Генэральны сакратар — біскуп Юры Касабуцкі.

Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі створаная ў 1999 годзе. Устаноўчы сход адбыўся 11 лютага 1999 г. Першым старшынём Канфэрэнцыі быў кардынал Казімер Сьвёнтэк. Сёньня ў яе склад уваходзяць 8 герархаў.

Написать комментарий

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях