27 красавiка 2024, Субота, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: Украіне ўдалося паралізаваць рух па Крымскім мосце

14
Расейскія СМІ: Украіне ўдалося паралізаваць рух па Крымскім мосце

Цяпер у Расіеі вялізныя праблемы з транспартаваннем нафтапрадуктаў.

На Паўночна-Каўказскай чыгунцы РФ сабралася 2,5 тысячы гружаных цыстэрнаў з нафтапрадуктамі з-за абмежаванняў на праезд небяспечных грузаў праз Крымскі мост і неабходнасці чакання падыходу паромаў і танкераў, паведамляе nv.ua са спасылкай на «Коммерсант».

Гэтая праблема абмяркоўвалася на пасяджэнні працоўнай групы пры Мінпрамгандлі РФ 15 сакавіка, вынікае з яго пратакола, на якое спасылаецца выданне.

«Некаторыя стаяць па паўгода. Удзельнікі рынка прапануюць больш выкарыстоўваць для перавозак у Крым танкеры, а пакуль блакаваць выпуск на сетку дадатковых цыстэрнаў на гэтым кірунку», - піша газета.

Паводле яе звестак, прастой на поўдні падкрэслівае агульны дэфіцыт нафтабензінавых цыстэрнаў у Расеі, ацэньваючы яго па-рознаму - ад сотняў да 45 тысяч адзінак.

Нафтавыя кампаніі прапануюць часова зняць забарону на падаўжэнне тэрміна службы цыстэрнаў, але супраць гэтага выступаюць вагонабудаўнікі і Расейскія чыгункі (РЧ).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках