27 красавiка 2024, Субота, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі генерал пахваліў абарону УСУ і агучыў тэрміны пастаўкі новых набояў для Украіны

1
Нямецкі генерал пахваліў абарону УСУ і агучыў тэрміны пастаўкі новых набояў для Украіны

Дэталі.

Учора, 27 сакавіка, у інтэрв'ю нямецкай прэсе каардынатар вайсковай дапамогі Украіны ў МА Нямеччыны Крысціян Фрэйдынг ацаніў сітуацыю на полі бою ва Украіне, даўшы свой каментар і прагноз.

З аднаго боку, заявіў генерал, сітуацыя на полі бою складаная, а ініцыятыва зараз на баку войска Пуціна. Але, з іншага боку, УСУ паказалі, што могуць трымаць абарону, інфармуе рэсурс DW.

За апошнія некалькі месяцаў УСУ прадэманстравалі "гнуткасць і рухомасць" у абароне. Са слоў Фрэйдынгу, на практыцы яго словы азначаюць, што УСУ могуць саступіць ворагу невялікую тэрыторыю, але пры гэтым захаваць свае сілы, каб падрыхтавацца весці абарончыя баі на іншай лініі фронту. Нават падчас адыходу з той ці іншай пазіцыі ўкраінскія абаронцы ўсё трымаюць пад кантролем і не займаюцца “масавымі ўцёкамі” з поля бою.

Нямецкі генерал таксама падкрэсліў, што для далейшых паспяховых баёў супраць войска Пуціна УСУ неабходныя артылерыйскія набоі, бранятэхніка і сістэмы СПА.

Бэрлін не збіраецца адставаць ад Чэхіі і падрыхтаваў свой план перадачы боепрыпасаў УСУ. На першым этапе ў самыя бліжэйшыя дні Кіеву будзе выдзеленая з арсеналаў Бундэсвера 10 тысяч набояў. На другім этапе Нямеччына выдаткуе Чэхіі грошы на закуп 180 тысяч набояў, якія патрапяць ва Украіну ў другой палове 2024 года. А на трэцім этапе ў чацвёртым квартале 2024 Нямеччыне абавязваецца паставіць Украіне яшчэ 100 тысяч набояў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках