За «клас» у «Аднакласніках» асудзілі жыхарку Баранавічаў
9- 29.03.2024, 18:36
- 10,210
Яе абвінавацілі ў «паклёпе» на Лукашэнку.
У Баранавічах 28 сакавіка асудзілі 60-гадовую пенсіянерку Рамуальду Дэколу, абвінаваціўшы яе ў «паклёпе» на Лукашэнку паводле ч.2 арт.367 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Алена Папова, дзяржабвінаваўца - пракурор Вадзім Карачун, паведамляюць праваабаронцы.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, пенсіянерка паставіла адзнаку «клас» у «Аднакласніках» пад выявай у групе «Жыве Беларусь».
Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў прызнаў яе вінаватай і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады і шэсць месяцаў («хатняя хімія»).
Суд таксама прыняў пастанову аб адабранні ў жанчыны тэлефона.