Акупанты прасунуліся і замацаваліся ў Ачарэціне: УСУ тэрмінова збіраюць сілы
2- 27.04.2024, 20:44
- 12,572
Ідуць цяжкія баі.
Расейскія акупанты прасунуліся ў Ачарэціне ў Данецкай вобласці і змаглі замацавацца на захопленых тэрыторыях. Прадаўжаюцца найскладанейшыя баі. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону заявіў прадстаўнік украінскай АСГВ «Хорціца» Назар Валошын.
Вораг атакуе ўкраінскія пазіцыі чатырма брыгадамі.
– Ужываюцца ўсе захады, каб выбіць ворага адтуль, прадаўжаюцца цяжкія баі. Сітуацыя кантралюецца падраздзяленнямі Сілаў абароны Украіны, – сказаў Валошын.
УСУ збіраюць дадатковыя рэзервы, каб не даць акупантам дасягнуць тактычнага поспеху і перашкодзіць магчымаму прарыву лініі абароны.
– З украінскага боку ўжываюцца захады для стабілізацыі абстаноўкі на Аўдзееўскім кірунку і вяртання кантролю над Ачарэціным. З гэтай мэтай таксама ўведзеныя дадатковыя сілы і сродкі з рэзерву, – дадаў прадстаўнік АСГВ «Хорціца».