Партызаны праніклі на адну з самых абароненых нафтабаз РФ у Крыме
8- 28.04.2024, 13:36
- 13,472
Што ўдалося выявіць?
Партызаны цягам некалькіх месяцаў праводзілі выведку нафтабазы ў Джанкоі, якую выкарыстоўваюць расейцы. Гэта адна з самых вялікіх нафтабаз, якую старанна ахоўваюць акупанты.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух «Атэш».
«Цягам многіх месяцаў, пачынаючы з канца мінулага года, нашы агенты праводзілі выведку і сачэнне за нафтабазай у Джанкоі», - гаворыцца ў паведамленні.
Партызаны змаглі выявіць шляхі лагістыкі і тэхнікі, якую выкарыстоўваюць расейцы для перавозкі нафтапрадуктаў. Як паведамілі партызаны, тэрыторыя нафтабазы агароджаная, яе бесперапынна патрулююць і па ўсім перыметры размешчаныя дзясяткі камер.
«Яны (камеры - рэд.) усталяваныя як на бачных месцах, так і ў месцах для ўтоенай відэафіксацыі, што дэманструе, наколькі акупанты шануюць гэты аб'ект», - адзначае партызанскі рух.
Усю інфармацыю партызаны ўжо перадалі Сілам абароны Украіны.