«Кіберпартызаны» апублікавалі даносы, напісаныя ў беларускі КДБ за дзевяць гадоў
50- 28.04.2024, 14:34
- 40,578
Іх узялі са ўзламанага сайта.
«Кіберпартызаны» выклалі ў сетку паведамленні, якія КДБ Беларусі атрымаў праз сайт за дзевяць гадоў. Раней яны паведамлялі аб узломе сайта ведамства.
«Калі вы раптам не заўважылі, то разам з базай сайта КДБ мы выклалі ў сетку і даносы, якія адпраўлялі чэкістам праз партал з верасня 2014 да жніўня 2023 г. Цяпер скаргі «інфарматараў» КДБ у адкрытым доступе, а таксама прапановы замежных грамадзян пайсці на супрацоўніцтва», - паведамілі «Кіберпартызаны».
Хакеры паабяцалі апублікаваць неўзабаве самыя цікавыя з паведамленняў. Агулам за дзевяць гадоў праз сайт у КДБ звярнуліся 40 тысяч разоў.
Нагадаем, афіцыйны сайт КДБ Беларусі не працуе ўжо больш за два месяцы. Пры спробе зайсці на яго з'яўляецца паведамленне аб тым, што ён знаходзіцца ў распрацоўцы.
У КДБ гэтую інфармацыю не каментавалі.